Подслушано. «З сіраты іздзяёцеся»

13.05.2019 / 10:58

Задумалі жыхары маланаселенай вёскі купіць новае калодзежнае вядро.

Збіраць грошы даручылі Міхайлавічу, чалавеку адказнаму, былому настаўніку. Даведалася Валя, што і яна мусіць здаць грошы, прыбегла ў хату да Міхайлавіча і лямантуе:

— Грошы збіраеце! З сіраты іздзяёцеся, мой бацька на фронце пагіб!

На той час сіраціне было гадоў пяцьдзесят пяць, на пенсію збіралася.

Васьмідзесяцігадовы Міхайлавіч паглядзеў на яе і з сумам зазначыў:

— Дык і я ж сірата.

Таццяна Барысік