Еўрапарламент заклікаў зарэгістраваць «Белсат»

17.01.2009 / 14:50

Еўрапарламент заклікае Еўрапейскую Раду і Еўракамісію падтрымаць «Белсат», а ўрад Беларусі – зарэгістраваць тэлеканал.

15 студзеня Еўрапейскі парламент згадаў «Белсат» у сваёй рэзалюцыі. Прыняты ўчора дакумент у справе стратэгіі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні Беларусі, заклікае галоўныя еўрапейскія палітычныя органы, Раду і Камісію, «фінансава падтрымаць незалежную беларускую тэлестанцыю «Белсат», а таксама пабуджае ўрад Беларусі «прыспешыць працэс афіцыйнае рэгістрацыі «Белсату» ў Беларусі».

ул. інф.