Улады Турцыі выявілі расколіны ў падмурку АЭС, якую будуе Расатам

13.05.2019 / 18:44

Рэгулятар атамнай энергетыкі Турцыі двойчы выяўляў расколіны ў бетоне падмурка АЭС «Акую», якую будуе расійская дзяржкарпарацыя «Расатам». Пра гэта ў пачатку мая напісала выданне Haberturk, увагу на матэрыял звярнула РБК.

Паводле Haberturk, першая расколіна была знойдзена ў ліпені 2018 года. Пасля таго, як «Расатам» перазаліў бетон, рэгулятар выявіў новую расколіну — работы па яе ліквідацыі скончыліся ў верасні.

У «Расатаме» паведамілі, што будаўніцтва АЭС «Акую» цяпер ідзе ў адпаведнасці з графікам.