Беларускія выканаўцы зноў выступілі ў «Вячэрнім Урганце» ВІДЭА
Беларускі рок-гурт «Петля Прістрастія» выступіў у папулярнай на Першым расійскім канале праграме «Вячэрні Ургант».
15.05.2019 / 08:44
Гэта не першы раз, калі беларусаў запрашаюць на найбольш папулярнае вечаровае шоу ў Расіі, але гэта першы выпадак з рок-гуртом. Раней у Урганта выступалі Макс Корж, ЛСП і Ціма Беларускіх.