Вашынгтон прыпыніў палёты паміж ЗША і Венесуэлай

15.05.2019 / 21:52

Міністэрства транспарту ЗША вырашыла прыпыніць усе пералёты паміж гэтай краінай і Венесуэлай, паведамляе Reuters. Рашэнне прынялі па просьбе Міністэрства ўнутранай бяспекі.

Міністэрства адзначыла, што сітуацыя ў Венесуэле стварае пагрозу для бяспекі пасажыраў, самалётаў і экіпажа.

Часовая забарона закране як пасажырскія, так і грузавыя пералёты.