У сеціве з'явіўся новы доўгачаканы альбом Rammstein. Яго запісвалі ў Мінску
15 мая ў інтэрнэце з'явіўся новы альбом гурта Rammstein. Першы за 10 гадоў рэліз немцаў быў «зліты» за два дні да яго афіцыйнай прэзентацыі.
16.05.2019 / 11:10
У альбом, які атрымаў назву Rammstein, увайшлі 11 трэкаў, два з якіх былі ўжо прэзентаваныя раней: «Deutschland» ды «Radio».
Чытаць таксама: Rammstein выпусціў эпатажны кліп: за паўдня ён набраў 5 мільёнаў праглядаў і прывёў да спрэчак ВІДЭА
На вокладцы — выява запалкі. У промароліках, прысвечаных рэлізу, можна заўважыць вырабленыя вялікія макеты запалак, якія, мяркуецца, запаляць у еўрапейскіх гарадах.
Летась прадстаўнікі і музыканты гурта прыязджалі ў Мінск, каб запісаць аркестравыя і харавыя партыі.