Сышоў з пасады Уладзімір Шымаў, які 17 гадоў узначальваў БДЭУ

16.05.2019 / 12:40

Уладзімір Шымаў сышоў з пасады рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён займаў гэтую пасаду з 2002 года.

Уладзімір Шымаў.

Шымаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Запарожскай вобласці Украіны, вучыўся ў школе ў Горлаўцы пад Данецкам і ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

У 27 гадоў трапіў у Беларусь, атрымаўшы накіраванне на працу ў мясцовы Дзяржплан.

У 1996—2002 быў міністрам эканомікі Беларусі.

Адзін сын экс-рэктара — Усевалад — выкладае паліталогію ў БДУ. Ён актыўны аўтар «западнарускіх», праімперскіх і чарнасоценскіх сайтаў. Другі ж — Яраслаў — працуе на расейскай службе амерыканскага радыё «Свабода».

Новым рэктарам БДЭУ прызначаны колішні першы прарэктар Вячаслаў Шуцілін. Апроч таго, прызначаны рэктар Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Ім стаў Віталь Веліканаў

Nashaniva.com