Лукашэнка сёння скаламбурыў

16.05.2019 / 12:39

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка арыентуе мясцовыя органы ўлады на годную арганізацыю электаральных працэсаў, піша БелТА.

«Не забывайце — у нас два палітычныя гады (гаворка пра парламенцкія і прэзідэнцкія выбары). Партыі няма, якая б, як раней (у часы Савецкага Саюза), займалася палітычнымі кампаніямі. Даводзіцца вам займацца. Трэба, каб гэта ўсё было годна. У нас сёння ёсць усё, каб нармальна ўвайсці ў перадвыбарчыя гэтыя кампаніі і нармальна выглядаць перад людзьмі, — падкрэсліў беларускі лідар.

— Не без крытыкі. Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна».

«Натуральна, я казаў заўсёды, што экзамен нам прыйдзецца здаваць. Таму глядзіце, каб усё было дастойна, прыгожа і каб з боку перш за ўсё нашых людзей, ды і суседзяў, да нас не было прэтэнзій», - дадаў кіраўнік дзяржавы.