75-гадовы Мік Джагер паказаў эмацыйны танец пасля аперацыі на сэрцы ВІДЭА

16.05.2019 / 13:12

Фронтмэн брытанскай рок-групы The Rolling Stones Мік Джагер станцаваў актыўны танец і выклаў яго ў сваім Instagram-акаўнце.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mick Jagger (@mickjagger)

У роліку 75-гадовы спявак рэпеціруе свае фірмовыя рухі перад люстэркам. Ён апублікаваў відэа праз месяц пасля таго, як перажыў сур'ёзную медыцынскую працэдуру.

У красавіку паведамлялася, што Джагера чакае аперацыя па замене сардэчнага клапана. Тады выканаўца распавёў, што з-за яго хваробы The Rolling Stones адмянілі гастролі па ЗША і Канадзе. Ён выбачыўся перад фанатамі ў фанатаў і прызнаўся, што ненавідзіць падводзіць людзей