Стала вядома колькасць жыхароў «ДНР», што прыйшлі па расійскія пашпарты
16.05.2019 / 13:37
За два тыдні, на працягу якіх у «ДНР» праходзіць працэс выдачы расійскіх пашпартоў, скарыстацца гэтай магчымасцю вырашылі 2,1 тысячы чалавек.
Па дадзеных міграцыйнай службы «МУС ДНР» і «Міністэрства юстыцыі ДНР», па стане на 1 студзеня 2019 года насельніцтва «рэспублікі» складала больш за 2,2 мільёна чалавек.