Названа самая прагляданая серыя ў гісторыі серыялаў. Вы адгадаеце, што гэта

16.05.2019 / 13:41

Кадр з серыяла

Пяты эпізод восьмага сезона «Гульні тронаў» пад назвай «Званы» быў прызнаны самым папулярным у гісторыі серыялаў. На розных платформах тэлеканала HBO яго паглядзелі больш за 18 мільёнаў чалавек.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены пасля выхаду трэцяй серыі фінальнага сезону. Яна набрала 17,8 мільёна праглядаў.