Фанаты запатрабавалі ад HBO перазняць апошні сезон «Гульні тронаў»

а што вы пра гэта думаеце?

16.05.2019 / 19:33

Больш за 456 тысяч фанатаў «Гульні тронаў» падпісалі петыцыю, у якой запатрабавалі ад HBO перарабіць фінальны восьмы сезон серыяла.

Гледачы лічаць, што серыял заслугоўвае фіналу, «у якога ёсць сэнс», а яго сцэнарысты праявілі сябе як вельмі некампетэнтныя аўтары, калі не абапіраліся на кнігі Джорджа Марціна. Зараз петыцыю падпісалі 410 тысяч чалавек.