У Гомельскім раёне хлопчык гуляў з пісталетам і заціснуў палец, прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

17.05.2019 / 00:02

Вечарам 15 мая пяцігадовы хлопчык заціснуў палец у цацачным пісталеце і самастойна выцягнуць яго не змог.

Інцыдэнт адбыўся ў Красным Гомельскага раёна. Літаральна праз 5 хвілін ратавальнікі былі на месцы і з дапамогай крыжовай адвёрткі дапамаглі выбрацца з «пасткі».

З папярэднім дыягназам «закрыты пералом ногцевай фалангі» хлопчыка даставілі ў траўмапункт.