Міліцыя прапануе ўзнагароду за дапамогу ў раскрыцці забойства інспектара ДАІ

17.05.2019 / 11:33

Яўген Патаповіч, фота магілёўскай міліцыі

УУС Магілёўскага аблвыканкама звяртаецца па дапамогу да насельніцтва.

Цяпер праваахоўнікамі прымаюцца вычарпальныя меры па раскрыцці забойства супрацоўніка батальёна ДПС ДАІ УУС, здзейсненага 16 мая, паведамляецца ў акаўнце магілёўскай міліцыі.

Міліцыя просіць адгукнуцца грамадзян, якія бачылі ці маюць інфармацыю аб аўтамашыне, у якую 16 мая з 17:30 да 18:20 сядаў інспектар ДПС ДАІ ў форменным абмундзіраванні ў раёне вуліцы Першамайскай г. Магілёва, а таксама завулка Мігая (гасцініца «Дняпро»).

Звяртаем увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў!

Калі вы знаходзіліся ў названы прамежак часу ў дадзеным раёне, просім прадаставіць у наш адрас запісы з відэарэгістратараў.

Пры наяўнасці інфармацыі або запісу просім неадкладна ператэлефанаваць па тэлефонах 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або па тэлефоне 102.

Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца!

«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ

Забойцы інспектара ДАІ ў Магілёве пакуль не затрыманыя. Праца вялася ўсю ноч

Што вядома пра 22-гадовага Жэню Патаповіча, якога ўчора забілі невядомыя на чорнай «Волзе» 

У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ