ЮНЕСКА плануе стварыць максімальна поўны пералік карэнных моў
19.05.2019 / 10:04
Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. Фота: Albertus teolog, wikimedia.org
«Усяго ў свеце паміж пяццю і шасцю тысячамі карэнных моў. Мы ў ЮНЕСКА робім, калі заўгодна, інвентарызацыю гэтых моў», — распавёў ria.ru кіраўнік аддзела забеспячэння даступнасці і захавання інфармацыі Сектара камунікацыі і інфармацыі ЮНЕСКА Боян Радойкаў.
Ён адзначыў, што ЮНЕСКА звярнулася да ўсіх дзяржаў свету з просьбай даслаць інфармацыю аб карэнных мовах.
«Некаторыя адказваюць, некаторыя не, але мы хочам стварыць максімальна поўны пералік. Калі гэта атрымаецца, дык гэта ўжо будзе нямала… Задача ЮНЕСКА ў тым, каб прыцягнуць увагу да пытання карэнных моў, каб пасля былі прынятыя нейкія важныя рашэнні», — дадаў Радойкаў.
Генасамблея ААН абвясціла 2019 год Міжнародным годам моваў карэнных народаў, каб прыцягнуць увагу да рызык, якія ўпрываюць на карэнныя мовы.