Казахстан чакае візіту Лукашэнкі. Прычым двойчы
20.05.2019 / 13:31
Фота Надзеі Бужан
У Казахстане ў другой палове года чакаюць з візітам Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, піша БелТА.
Па словах дыпламата, візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан дазволіць замацаваць існуючыя дамоўленасці і вывесці двухбаковыя адносіны яшчэ на больш якасны ўзровень.
Акрамя таго, 29 мая беларускі лідар прыме ўдзел у працы юбілейнага саміту Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).