У Гомелі застрэліўся капітан цеплахода

22.05.2019 / 14:08

55-гадовы мужчына здзейсніў суіцыд на сваім лецішчы.

Вядома, што ён стрэліў у сябе з абрэза паляўнічай стрэльбы. Цяпер праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны здарэння.

Мужчына 20 гадоў працаваў капітанам цеплахода «Брэст», які курсіруе па Сожы.