Прэм'ер і віцэ-прэм'ер едуць у Маскву на перамовы

23.05.2019 / 09:49

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка правядзе сёння ў Маскве сустрэчу з віцэ-прэм'ерам Расіі Дзмітрыем Козакам, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

«Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка знаходзіцца ў Маскве, дзе ў яго запланавана сустрэча з расійскім калегам Дзмітрыем Козакам», - распавялі ва ўрадзе.

На 24 мая ў Маскве запланавана сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым. Плануецца абмеркаваць у тым ліку сітуацыю з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты.