На перамовы ў Маскву паляцела прадстаўнічая беларуская дэлегацыя

24.05.2019 / 10:56

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў правядуць сёння перамовы ў Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Запланавана сустрэча Сяргея Румаса з Дзмітрыем Мядзведзевым у фармаце сам-насам і перамовы ў пашыраным складзе.

У беларускай урадавай дэлегацыі таксама віцэ-прэм'еры Ігар Ляшэнка і Ігар Петрышэнка, міністр эканомікі Дзмітрый Круты, міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Раней Сяргей Румас паведамляў, што на сустрэчы плануецца абмеркаваць у тым ліку сітуацыю вакол паставак няякаснай расійскай нафты.