У Гродзенскім заапарку тыгры адкрылі купальны сезон ВІДЭА
24.05.2019 / 17:55
Тыгры ў Гродзенскім заапарку адкрылі купальны сезон. У адрозненне ад большасці прадстаўнікоў сямейства каціных, тыгры не баяцца вады і добра плаваюць.
З надыходам цёплых дзён супрацоўнікі заапарка штодня напаўняюць невялікі басейн вадой, у якім «коцікі» Шэрхан і Тайга з вялікім задавальненнем бавяць час.