Брытанец памёр пасля ўзыходжання на Эверэст. Гэта 10-ы загінулы за два тыдні. На вяршыні гары — сапраўдная чарга ФОТА

26.05.2019 / 10:55

Чарга на Эверэст, Scanpix

Жыхар Вялікабрытаніі Робін Хэйнс Фішэр загінуў 25 мая праз 45 хвілін пасля таго, як падняўся на вяршыню гары Эверэст, паведамляе BBC News.

44-гадовы брытанскі альпініст памёр пасля таго, як адчуў сябе дрэнна ў 150 метрах ад вяршыні.

Брытанец стаў дзясятым чалавекам, загінулым на Эверэсце ў вясновым сезоне, распачатым 14 мая. Раней паведамлялася, што ў апошнія дні ў чарзе да вяршыні гары стаялі да некалькіх сотняў чалавек.

Nashaniva.com