Фінляндыя выйграла чэмпіянат свету!
26.05.2019 / 23:29
yle.fi
Зборная Фінляндыі трэці раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі.
У фінальным матчы фіны выйгралі ў Канады з лікам 3:1, прычым саступалі 0:1, але ў бела-сініх ёсць геніяльны капітан Марка Анціла, што закінуў сёння дзве шайбы.
Анціла ў суботу закінуў адзіную шайбу Расіі, а ў чвэрцьфінале Швецыі.
Зборная Фінляндыі была складзена пераважна з гульцоў, што выступаюць у сваім чэмпіянаце, толькі двое з НХЛ.
Цікава, што папярэдні раз фіны станавіліся чэмпіёнамі свету ў 2011 г., тады чэмпіянат таксама праходзіў у Славакіі і трэнерам быў Юка Яланен.
Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Швейцарыі. Зборныя Беларусі і Латвіі будуць застрахаваныя ад вылету, бо ў 2021 г. праводзяць разам першынство.