Пад Крупкамі егеру стрэлілі ў галаву: ён у цяжкім стане

27.05.2019 / 10:50

Здарэнне адбылося вечарам 26 мая, паведамляе СК.

Інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў знаходзіўся ў лесе ля вёскі Вялікія Жаберычы, там яму сустрэўся мужчына з паляўнічай стрэльбай у руках.

На просьбу прад'явіць дакументы на зброю мужчына стрэліў з паляўнічага ружжа ў галаву егеру і сышоў у невядомым кірунку.

Аб здарэнні было паведамлена ў экстранныя службы. Неўзабаве нападнік быў затрыманы, дадае БелТА

Мужчына-егер шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі праведзены агляд месца здарэння. Канфіскаваныя стрэляная гільза, патрон і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя розныя экспертызы.