У Мінску BMW на вялізнай хуткасці зачапіў фургон: загінулі двое пасажыраў
29.05.2019 / 18:43
Два чалавекі загінулі ў аварыі, якая адбылася днём 29 мая на сталічнай вуліцы Сяліцкага, паведамляе ДАІ.
Фота: ДАІ.
Аўтамабіль BMW ехаў па вуліцы Сяліцкага з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Бачылы і сутыкнуўся з фургонам Iveco, які стаяў у першай паласе. Пасля гэтага легкавік урэзаўся яшчэ і ў прыпаркаваны Volkswagen.
У выніку аварыі загінулі два пасажыры BMW — хлопец і дзяўчына. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.