Спецпракурор ЗША Мюлер, які расследаваў магчымыя сувязі Трампа і Расіі, абвясціў пра адстаўку

29.05.2019 / 20:05

Спецыяльны пракурор ЗША Роберт Мюлер пакідае сваю пасаду ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта ён паведаміў падчас свайго першага выступлення пасля апублікавання даклада па расследаванні ўмяшання Расіі ў амерыканскія выбары.

Мюлер аб'явіў, што афіцыйна закрывае офіс спецыяльнага пракурора і сыходзіць з Міністэрства юстыцыі, каб заняцца асабістымі справамі.

Ён дадаў, што напісаны ім даклад па расійскім расследаванні «кажа сам за сябе».

Мюлер у ходзе расследавання не знайшоў доказаў змовы паміж выбарчым штабам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расіянамі падчас выбараў прэзідэнта 2016 года. Хоць у яго дакладзе апісваюцца шматлікія дзеянні, учыненыя Трампам, каб паспрабаваць перашкодзіць расследаванню.