Пры крушэнні верталёта ва Украіне загінулі чацвёра вайскоўцаў

30.05.2019 / 09:13

У Ровенскай вобласці Украіны разбіўся верталёт Мі-8, які рабіў вучэбна-трэніровачны палёт. Сувязь з бортам была страчана ўвечары ў сераду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Сухапутных войскаў УС Украіны ў фэйсбуку.

У выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі, сярод якіх камандзір авіяцыйнай брыгады, якая базуецца ў Львоўскай вобласці. Прычыны крушэння пакуль не ўстаноўлены. Для расследавання на месца аварыі накіравалі камісію ад Міністэрства абароны, Генштаба і Камандавання Сухапутных войскаў УС Украіны.