Беларускі футбаліст стаў найлепшым асістэнтам Лігі Еўропы
Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч падзяліў першае месца з Віліянам ў спісе найлепшых асістэнтаў Лігі Еўропы, піша Tribuna.com.
30.05.2019 / 09:43
Абодва футбалісты зрабілі па 7 галявых перадач. Беларусу на гэта спатрэбілася 8 (704 хвіліны) матчаў, тады як бразільцу — 15 (899 хвілін) гульняў.
Трэцяе месца ў табліцы заняў хаўбек «Айнтрахта» Міят Гачынавіч — на рахунку футбаліста 6 галявых пасаў.