З'явілася ВІДЭА моманту, як з прыватнага дома на Запарожскай плошчы сарвала дах

30.05.2019 / 11:20

Дах, які сарвала з прыватнага дома на Запарожскай плошчы, нарабіў учора бяды: перакрыў дзве паласы руху, абарваў кантактную тралейбусную сетку і пашкодзіў тры аўтамабілі. Што ўжо казаць пра стан гаспадароў дома, якія ў адзін момант пазбавіліся ад даху.

Сёння раніцай мінчанін Віктар падзяліўся відэа таго самага моманту, калі «дах паехаў». З поўным варыянтам відэа вы можаце пазнаёміцца ​ на канале «Аўтаномная вёска» (відэа змяшчае лаянку). Оnliner.by прыводзіць скарочаную і цэнзурную версію.