Адзіны расійскі спадарожнік-тэлескоп прызналі страчаным

30.05.2019 / 21:15

Дзяржаўная камісія прыняла рашэнне спыніць спробы наладзіць сувязь з касмічнай абсерваторыяй «Спектр-Р» і завяршыць праект. Пра гэта паведамляецца на сайце «Раскосмасу».

Эксперты заслухалі даклады навукоўцаў і прадстаўнікоў ракетна-касмічнай галіны і прызналі місію скончанай.

Пра адсутнасць сувязі са «Спектрам-Р» стала вядома 11 студзеня. Цэнтру кіравання палётамі не ўдалося выйсці на кантакт з арбітальным тэлескопам. Прычынай непаладак называецца адмова камплекта прыёмаперадавальных прыладаў.