Сын экс-міністра абароны Юрыя Жадобіна ўжо ў новых пагонах

Камандзір вайсковай часці 7434, якая месціцца ў Астраўцы, нядаўна атрымаў чарговае званне, перадае «Народная воля». 

31.05.2019 / 16:11

Юрый Жадобін

Пагоны палкоўніка Віктару Жадобіну, сыну экс-міністра абароны, экс-кіраўніка КДБ Беларусі, экс-начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Юрыя Жадобіна ўручалі ва ўрачыстай абстаноўцы, у зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Віктар Жадобін падобны на бацьку

Дарэчы, у пагонах не толькі сын Жадобіна, але і дачка. Аляксандра — капітан унутранай службы, працуе юрысконсультам у МНС. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях працуе і зяць Юрыя Жадобіна — ён узначальвае Мінскае абласное ўпраўленне.