Страляніна ў муніцыпальным цэнтры ў Вірджыніі: загінулі 12 чалавек

01.06.2019 / 08:23

WAVY / NBC News

Спачатку ахвярамі страляніны ў будынку муніцыпальнага цэнтра ў горадзе Вірджынія-Біч у штаце Вірджынія сталі 11 чалавек. Пра гэта на брыфінгу паведаміла афіцэр вайсковай паліцыі Тоня Пірс, перадае мясцовы тэлеканал WTKR. Таксама, сказала яна, мёртвы і сам падазраваны ў стральбе (12-ы загінулы). Яшчэ шэсць чалавек, сказала Пірс, атрымалі раненні, сярод іх — адзін паліцэйскі. У якім стане яны зараз знаходзяцца, не вядома.

Пазней стала вядома аб тым, што ў выніку здарэння памёр яшчэ адзін чалавек.

Стралок быў мясцовым дзяржслужачым. У муніцыпалітэце ён працаваў даўно. Кіраўнік гарадской паліцыі Джым Сэрвэр на брыфінгу назваў яго «незадаволеным». Агонь, па дадзеных Сэрвэра, ён адкрыў на некалькіх паверхах. WTKR раней ўдакладняў, што ў гэтым будынку цэнтра размяшчалася ўпраўленне будаўніцтва горада, а таксама дэпартамент камунальнай гаспадаркі.