Трамп заклікаў Расію спыніць бамбардзіроўкі Ідліба
03.06.2019 / 07:25
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сваім твітары заклікаў Расію, Сірыю і Іран спыніць бамбардзіроўкі сірыйскай правінцыі Ідліб.
Як адзначыў Трамп, да яго «дайшлі чуткі» пра тое, што Расія, Сірыя і Іран «бамбуюць» Ідліб і «без разбору забіваюць» мірных жыхароў.
«Свет сочыць за гэтай бойняй. Якая мэта, што гэта дасць вам? Спыніцеся!», — заклікаў амерыканскі лідар.