Капітан «Ліверпуля» пасля фіналу ЛЧ расплакаўся на плячы бацькі, які перамог рак ВІДЭА

03.06.2019 / 07:47

Капітан «Ліверпуля» Джордан Хендэрсан пасля перамогі ў фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў з «Тотэнхэмам» (2:0) падышоў да трыбунаў, дзе знаходзіўся ягоны бацька. Відэа з'явілася ў твітары журналіста Амола Райана.

Henderson’s dad had throat cancer and asked him not to see him while he was going through treatment. I’ve hugged a parent in the same way for similar reasons and this video is definitely the highlight of the season pic.twitter.com/FgSlaYUUdY

— Amol Rajan (@amolrajan) 2 июня 2019 г.

28-гадовы футбаліст і яго бацька Браян на працягу хвіліны стаялі абняўшыся і плакалі.

У 2013-м годзе ў Хендэрсана-старэйшага выявілі рак гартані. Пасля гэтага ён папрасіў сына не бачыцца з ім на працягу ўсяго працэсу аднаўлення.