Пад Жыткавічамі ў ДТЗ загінула 10-гадовая дзяўчынка
03.06.2019 / 10:59
Здарэнне адбылося 2 чэрвеня прыкладна ў 23.35 гадзін.
37-гадовая жыхарка Жыткавічаў на «Рэно» па аўтадарозе Мінск-Мікашэвічы, выехала ў кювет, аўтамабіль перакуліўся.
У выніку ДТЗ 10-гадовая дачка вадзіцеля, якая ехала ў якасці пасажыра, памерла на месцы здарэння.