У Мінску BMW уцякаў ад ДАІ, а спыніла яго дрэва ФОТА

03.06.2019 / 11:12

На скрыжаванні вуліц Сурганава і Кузьмы Чорнага 2 чэрвеня ў 04:40 BMW на высокай хуткасці вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў дрэва, паведамілі «Мінск-Навінам» відавочцы ДТЗ.

cp_belarus

У аўтамабілі знаходзіліся тры чалавекі. Пацярпелых у ДТЗ няма, але аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні

Паводле папярэдняй інфармацыі, «ліхачы» ўцякалі ад Дзяржаўтаінспекцыі.