15 чэрвеня — падарожжа ў Тураў і сафары-парк Ляскавічы

10.06.2019 / 09:52

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных у паездку на беларускае Палессе. Пачнецца яна з Турава — аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.

Знаёмства з гісторыяй пачнем з старажытнага гарадзішча. Убачым валы замка, падмуркі старажытнага храма. Далей агледзім знакаміты тураўскі крыж. Як распавядаюць мясцовыя манахі, ён кожны год крыху расце з зямлі. Наведаем і Сабор у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.

Пасля экскурсіі па Тураве пераедзем у Ляскавічы — цэнтр-сядзібу Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Тут удзельнікі экскурсіі змогуць занурыцца ў незабыўную казку:

- здзейсніць экскурс у гістарычнае мінулае гэтых мясцін;

- пазнаёміцца з Вешчуном і яго ўладаннямі, паўдзельнічаць у старажытным славянскім абрадзе выканання жаданняў;

- наведаць «Сафары-парк» - парк дзікіх жывёл, дзе можна ў натуральным асяроддзі ўбачыць дзікоў, аленяў, ласёў, ланяў, казуляў, зайцаў.

Даведацца падрабязнасці і запісацца на экскурсію да таямнічай Прыпяці можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807