Украіну ў кантактнай групе па Данбасе зноў будзе прадстаўляць Кучма

03.06.2019 / 13:54

Фота Сяргея Зініна

Былы прэзідэнт Леанід Кучма зноў узначаліць украінскі бок у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, першае пасяджэнне якой адбудзецца 5 чэрвеня, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Ужо 5-га чэрвеня будзе першая сустрэча Трохбаковай групы на чале … з Леанідам Данілавічам Кучмам», - сказаў Зяленскі на брыфінгу ў Кіеве ў панядзелак, паведамляе Украінская праўда.

Кучма быў кіраўніком украінскай групы да кастрычніка, затым падаў у адстаўку. З кастрычніка групу ўзначальваў Яўген Марчук.