Да +31°С і кароткачасовыя дажджы: надвор'е на 5—7 чэрвеня

04.06.2019 / 12:05

5 чэрвеня, у сераду, дажджы будуць толькі па паўднёвым захадзе. Ноччу +10.. + 16°С, днём +24.. + 30°С.

6 чэрвеня кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах навальніцы. Днём +24.. + 29 °С.

У пятніцу таксама кароткачасовыя дажджы. Днём +25.. + 31°С.