Зяленскі назваў умову далучэння Украіны да НАТА

05.06.2019 / 12:11

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю каналу «1+1» заявіў, што Украіна ўступіць у НАТА толькі пасля правядзення рэферэндуму.

Паводле яго слоў, у першую чаргу варта растлумачыць грамадзянам, што «альянс — гэта не страшна». «І калі ўкраінцы будуць усе гатовыя, мы абавязкова вынесем гэтае пытанне на рэферэндум, і Украіна будзе ў НАТА», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што курс краіны на ўступленне ў НАТА — гэта пытанне бяспекі.