Наша Страва

Відэа

Алесь Белы вучыць гатаваць кулебяку ды морс з журавінаў – на відэа!

22.01.2009 / 10:40

Кніга «Наша страва» – энцыклапедыя сапраўднай беларускай кухні, якая прыйдзецца даспадобы як тэарэтыкам-культуролагам, так і практыкам, аматарам падсілкавацца са смакам. Выйшла яна, дарэчы, і па-англійску.

А цяпер «Нашу страву» можна не толькі чытаць, але і глядзець: на відэа укладальнік кнігі Алесь Белы вучыць гледачоў гатаваць стравы з традыцыйнага вігілійнага меню – кулебяку ды морс з журавінаў. Перш чым гатаваць, ён раіць падрыхтаваць наступныя складнікі:

Для морсу спатрэбіцца:

1 шклянка журавiнау
2 шклянкi цукру
3 лiтры вады

Для прыгатаванні кулебякі патрэбныя:

трацiна 100-грамовага пачку дражджэй
трацiна 250-грамовага пачку маргарыну (80 г.)
крыху малака для актывiзацыi дражджэй
вада
шчыпотка солi
цукар
мука (у колькасцi, патрэбнай для таго, каб замясіць цеста ў кансiстэнцыi густой смятаны)

Для начынкі:

Капуста, морква (колькасць - на вока). Можна таксама дадаць цыбулю.

Частка першая:

Частка другая: