Падлетак патануў у Друці ў Рагачове

06.06.2019 / 10:11

15-гадовы падлетак патануў у рацэ Друць у Рагачове, паведаміў БЕЛТА спецыяліст Асвода Сяргей Касцючэнка.

Трагедыя адбылася 5 чэрвеня прыблізна ў 19.20. Хлопец адпачываў з кампаніяй на беразе ракі на ўскраіне Рагачова. Падлетак пайшоў у ваду ў месцы, не прызначаным для купання, і ў нейкі момант стаў тануць. Прыяцелі патэлефанавалі ў экстранныя службы.

Выратаваць школьніка не ўдалося. Вадалазы Рагачоўскай выратавальнай станцыі Асвода дасталі цела падлетка.