Прэзідэнт Туркменістана накарміў людзей на ганарары ад сваіх кніг
06.06.2019 / 10:47
Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў зладзіў пачастунак для жыхароў вёскі Кіпчак ў гонар свята Ураза-байрам. Пра гэта паведамляе дзяржінфармагенцтва «Туркменістан Сёння».
Адзначаецца, што пачастунак быў арганізавана за кошт аўтарскіх ганарараў Бердымухамедава, які напісаў некалькі дзясяткаў кніг на самыя розныя тэмы.
Перад пачаткам трапезы прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што ў туркменскага народа існуе традыцыя шанаваць памерлых, у сувязі з чым і было арганізавана наведванне магілы першага прэзідэнта краіны Сапармурата Ніязава, сямейная пахавальня якога знаходзіцца ў сяле Кіпчак.