Назарбаеў патлумачыў свой сыход у адстаўку
06.06.2019 / 11:36
Нурсултан Назарбаеў патлумачыў сваё рашэнне сысці з пасады прэзідэнта Казахстана тым, што непакоіўся пра стабільнасць дзяржавы і будучыню грамадзян краіны. Такую заяву ён зрабіў падчас узнагароджання яго званнем ганаровага сенатара рэспублікі, перадае TengriNews.
«Уручэнне звання ганаровага сенатара - вялікі гонар… Маё рашэнне, прынятае ў гэтым годзе, гэта выверанае, нармальнае рашэнне дзеля стабільнасці дзяржавы, дзеля будучыні і пераемнасці палітыкі, якую я праводзіў апошнія 30 гадоў», - сказаў Назарбаеў.