З марозіва з васількамі знік лозунг «Жыве Беларусь!» 

06.06.2019 / 11:50

Фота Еўрарадыё

З гомельскага марозіва з васількамі знік лозунг «Жыве Беларусь!», піша Еўрарадыё.

 У маркетынгавым аддзеле вытворцы «Інгман марозіва» ў маі спаслаліся на нечаканы ажыятаж — партыя была абмежаваная, а з-за асаблівасці рэцэптуры яны маглі аператыўна вырабіць новую. Там дапускалі, што на ўпакоўках новай партыі ўжо не будзе лозунга «Жыве Беларусь!», але з'явяцца іншыя фразы.

Так і адбылося. Цяпер на ўпакоўцы можна прачытаць наступнае: «Завязіце мяне на Еўрапейскія гульні», «Дзе можна засэлфіцца з зубрам?» і «Хачу запомніць Беларусь назаўжды».