Кіраўнікам калгасаў патлумачылі, як выганяць журналістаў ад БАЖ і Белсата. Ідэолаг: Я ў шоку, мяне дыскрэдытавалі

06.06.2019 / 12:53

У адным тэлеграм-канале з’явіўся дакумент, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Светлагорскага раёна. Ён называецца «Алгарытм дзеяння кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».

Прапануецца адразу паглядзець на журналісцкае пасведчанне, а калі яно не прадастаўляецца, а ў адказ чуецца: «фрылансер», «Белсат», «БАЖ», то адмаўляць у каментарах і інтэрв’ю. У памятцы кажуць, што ў выпадку чаго трэба званіць начальніцы аддзела ідэалагічнай работы Светлагорскага райвыканкама Але Манькевіч. Калі ж журналісты агрэсіўна сябе паводзяць, то тэлефанаваць у міліцыю....

ЗП