Узровень беспрацоўя ў Польшчы дасягнуў мінімальнай з 1991 года адзнакі

06.06.2019 / 12:54

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў маі склаў 5,4%, што на 0,7% ніжэй, чым годам раней. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла новы міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Бажэна Борыс-Шопа, зда Радыё Польшча.

«Пачынаючы з 1991 года, узровень беспрацоўя ў маі ніколі не быў настолькі нізкім, як у маі гэтага года. Зніжэнне ўзроўню беспрацоўя было зафіксавана ва ўсіх ваяводствах па ўсёй краіне», — адзначыла міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.

У канцы мая колькасць беспрацоўных у Польшчы складала 907 тыс. чалавек, што на 95 тыс. менш, чым у мінулым годзе.