У Мазырскім раёне п'яны мужчына пасек сякерай аўтамабіль агранома ФОТА

06.06.2019 / 13:14

Здарэнне адбылося ў в. Слабада на малочна-таварнай ферме, паведамляе абласная міліцыя.

43-гадовы непрацуючы мужчына ў гэты дзень добра выпіў. Чым яму не спадабалася «Chevrolet Ніва» агранома, не зразумела. Але ён схапіў сякеру і стаў наносіць ім удары па аўтамабілі.

Паведамляецца, што з аграномам у іх канфліктаў не здаралася.