Вы не паверыце, але дызель і АІ-95 патаннеюць на 1 капейку

08.06.2019 / 18:16

У Беларусі з 9 чэрвеня змяншаюцца рознічныя цэны на некаторыя віды аўтамабільнага паліва.

Рознічныя цэны на АЗС на некаторыя віды маторнага паліва з 9 чэрвеня змяншаюцца на 1 капейку. Так, цана бензіну АІ-95-К5-Еўра і Дызеля-К5 знізіцца на 1 капейку і складзе 1,68 рубля. Цана АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра не змяняецца.