БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Мінску 19-гадовы хлопец збіў 78-гадовую жанчыну на пераходзе

10.06.2019 / 16:15

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 10 чэрвеня. 19-гадовы хлопец на машыне «Смарт» збіў пенсіянерку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, жанчына дастаўлена ў бальніцу, паведамляюць Мінск-навіны.

Аўтамабіль рухаўся па Даўгінаўскім тракце з боку 2-га зав. Шчадрына ў напрамку вул. Чарвякова. На скрыжаванні Даўгінаўскага тракта і вул. Шчадрына ён наехаў на 78-гадовую жанчыну, якая перасякала дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пенсіянерка шпіталізаваная для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула