Сын новага міністра ўнутраных спраў Караева працуе простым трэнерам па каратэ

11.06.2019 / 13:09

У Юрыя Караева, які 11 чэрвеня ўзначаліў МУС, ёсць дарослы сын Герман. Па слядах бацькі ён не пайшоў і не працуе ў сілавых ведамствах.

Герману Караеву 26 гадоў. Ён расказаў «Нашай Ніве», што працуе трэнерам па каратэ ў клубе «Тасай». Мае разрад 2 кю — гэта карычневы пояс, праз адну ступень ад легендарнага чорнага пояса.

Герман Караеў жанаты. Дзяцей пакуль не мае.

Каментаваць новае прызначэнне бацькі ён не захацеў.

Nashaniva.com